Затрыманую Таццяну Севярынец шпіталізавалі ўвечары 9-га студзеня з прычыны ціску. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яе дачка Ганна.
Віцебскую актывістку затрымалі зранку ў аўторак. Паводле неафіцыйных звестак, у яе сацсетках нібыта знайшлі падпіскі на так званыя “экстрэмісцкія” рэсурсы.
Віцяблянка Таццяна Севярынец — маці палітвязня Паўла Севярынца (у 2021-м ён быў асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму) і пісьменніцы Ганны Севярынец.
Беларускае Радыё Рацыя