BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алена Прыходзька: Працуем пад ціскам. Кейс Коўшык – не адзіны

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні АПК Аліна Коўшык склала петыцыю з просьбай перагледзець рашэнне пра выключэнне яе са спісу кандыдатаў у Каардынацыйную раду і скарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў.

Сітутацыю каментуе старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька:

— Калі спадарыня Коўшык выканае ўсе тыя запыты, што мы да яе накіравалі, то камісія збярэцца на адкрытым паседжанні, якое будзе транслявацца ў жывым эфіры, і разглядзіць пытанне пра скасаванне выключэння спадарыні Аліны Коўшык з выбарчага спісу. Гэта тое, пра што мы ёй паведамілі ў нашым запыце. Мы маем прынамсі тры прыклады, якія тоесныя з сітуацыяй са спадарыняй Коўшык, але яны былі пазначаныя ў спісах, як таго мы патрабуем.

Таксама старшыня камісіі КР Алена Прыходзька яшчэ раз нагадала пра правілы бяспекі ў перадвыбарны перыяд:

— Каардынацыйная рада афіцыйна прызнаная рэжымам Лукашэнкі як экстрэмісцкае фармаванне. І кожны чалавек, што падпісваў згоду браць удзел у гэтым спісе, ён павінен быў свядома разумець усе рызыкі, якія з гэтым павязаныя. Я папрасіла сяброў спісу асабіста прагаварыць гэта між сабой і не перакладаць адказнасць за небяспеку на выбарчую камісію.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Па словах старшыні выбарчай камісіі КР, інфармацыя ў СМІ пра тое, што кандыдату Івану (Яну) Маркаву адмовілі ў рэгістрацыі, не адпавядае рэчаіснасці. Кандыдат унесены ў спіс Блока Пракоп’ева – Ягорава пад нумарам 12.
Непасрэдныя выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні – да 23:59 27 мая.

Спісы выбарчых суб’ектаў у КР трэцяга склікання: pastanova-spisy-1.pdf (rada.vision)

Беларускае Радыё Рацыя