BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зянон Пазьняк: Трэба быць аптымістычнымі ў сэрцы

Зянон Пазьняк прымае ўдзел у святкаванні 106-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР. Сёння дзеяч наведае імпрэзу, якую ладзіць Міністэрства замежных спраў Польшчы і Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. Раней палітык выступіў з лекцыяй ў Беларускім Доме. У апошняй падзеі таксама прынялі ўдзел і музыкі.

Пра сваё стаўленне да Дня Волі Зянон Пазьняк і удзельнікі імпрэзы распавялі нашаму радыё.

РР: З якімі думкамі падыходзім да чарговай гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР?

Зянон Пазьняк: Падыходзім з надзеямі, таму што мы бачым, што Мордар паступова выдыхаецца і мы разумеем, што паражэнне Мордара – гэта будзе гістарычная з’ява для нашай будучыні. Толькі трэба гэтаму спрыяць, дапамагаць і быць аптымістычнымі ў сэрцы. Так што вось з такімі думкамі мы і ідзём.

РР: Якія ў вас эмоцыі і ўражанні ад падзеі, што адбылася ў Беларускім Доме?

Зянон Пазьняк: Я лічу, што добры канцэрт быў. На высокім узроўні. Мне спадабалася ўсё. Магу толькі падзякаваць нашу арганізатарку Кацярыну, якая гэта арганізавала. Ну, а мы дапамагалі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя