Звыш 400 крыніц інфармацыі – столькі на дадзены момант прызнаныя экстрэмісцкімі судамі Берасцейскай вобласці. Пра гэта распавяла праваабаронца “Вясны”.
У пералік трапляюць суполкі ў Тэлеграм, Фэйсбуку, “Аднакласніках”, мясцовыя незалежныя медыя, каналы на Ютуб і так далей, – адзначыла праваабаронца:
-Канешне, гэта велізарная лічба. Мне здаецца, сама па сабе гэтая лічба яшчэ не такая красамоўная, куды больш харахтарызуе тое, што туды заносіцца. І апошнім часам пераважна туды дадаюць нейкія сайты, каналы, старонкі, якія ніяк не асвятляюць сацыяльна-палітычную сітуацыю. Увогуле не зразумела, які там можна прыдумаць экстрэмізм, нават з самай шалёнай фантазіяй.
Гэта толькі сведчыць пра тое, што фантазія ва ўладаў ужо заканчваецца і гэтыя абмежаванні свабоды слова выходзяць за ўсялякія межы разумнага, – дадала праваабаронца.
Беларускае Радыё Рацыя.