Аляксандр Паліўка
Берасцейскі абласны суд вынес прыгавор жыхару Лунінца Аляксандру Паліўка па пяці крыміналках. Пракурор запрасіў 7 гадоў. Суддзя Святлана Крамянеўская выканала запыт пракурора, хаця справа шыта белымі ніткамі.
Следчыя пастараліся дзеля новых зорачак на пагонах і кар’ернага росту. Абвінавачванне гучыць грозна. Насамрэч за банальныя каментары ў інтэрнэце, дзе чалавек выказаў свае думкі на падзеі ў 2020, кажа жыхар Лунінца:
– Увогуле не палітычны хлопец сам па сабе. То бок ён ніколі не быў ніякім актывістам, у акцыях удзелу не прымаў. Проста сачыў за сітуацыяй, як большасць беларусаў перажываў за сітуацыю, адсочваў і быў на баку добрых людзей, быў за перамены. Выражаў свае эмоцыі ў каментарах, проста па наіўнасці сваёй не адсочваў сітуацыю ў Беларусі, што тут адбывалася на заканадаўчым узроўні.
Напрыклад, Паліўка “абразіў” ужо памерлага міліцыянта. Невялікі каментар у адрас Лукашэнкі раздзялілі на два артыкулы: абраза і паклёп.
Паводле жыхароў Лунінца, якія ведаюць Аляксандра Паліўка, ён добры і сумленны чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя