BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

23 і 24 красавіка MEJSCE запрашае на нефармальнае адкрыццё на Песах

23 і 24 красавіка міні-музей памяці габрэяў Беласточчыны «Месца» (MIEJSCE) запрашае на дні нефармальнага адкрыцця.

Кажа захавальнік музея Томаш Вішнеўскі:

Уторак, серада, чацьвер – у горадзе будзе нон-стоп нешта праходзіць, вельмі шмат падзей. Паміж іншым, Анджэй Ляхоўскі распавядзе пра кантэкст гэтага месца, пра тое што тут было перад вайной. Два знакамітыя знаўцы кіно распавядуць пра ўдзел беластоцкіх жыдоў у фармаванні Галівуду.

Нефармальнае адкрыццё міні-музея памяці габрэяў Беласточчыны «Месца» таксама прымеркавана да яўрэйскага свята Песах, пра якое адпаведна прагучыць лекцыя. Пачатак усіх мерапрыемстваў а 18-й па адрасе: Беласток, вул. Мальмэда, 6.

Беларускае Радыё Рацыя