BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

95 гадоў з дня нараджэння Юры Туронка

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча Юры Туронка.

Сын лекара, беларускага грамадскага дзеяча Браніслава Туронка, нарадзіўся ў Вільні ці ў мястэчку Дукшты (зараз на тэрыторыі Літвы). Вучыўся ў Першай Віленскай гімназіі. У 1945 годзе разам з сям’ёй пераехаў на Беласточчыну. Актыўна займаўся гістарычнымі даследаваннямі і браў удзел у беларускім руху ў Польшчы.

Юрый Туронак напісаў шэраг кніг, сярод якіх – “Беларускае школьніцтва на Беласточчыне”, “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”, “Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай”, “Вацлаў Ластоўскі і адраджэнне Беларусі” ды іншыя. Сачыў за беларускім жыццём, з унукамі размаўляў толькі па-беларуску.

Памёр на 90-м годзе жыцця. Пахаваны па Праваслаўных могілках у Варшаве.

Паслухайце гісторыю жыцця і станаўлення беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча Юры Туронка з яго вуснаў у архіўных запісах Радыё Рацыя:

Беларускае Радыё Рацыя