BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алена Лапцёнак: Хацелася паказаць, што адчуваюць людзі за кратамі

Выйшаў „Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023“.
Пра тое, як збіраліся творы да яго, распавяла яго ўкладальніца Алена Лапцёнак:

— Я пачала збіраць творы, што шмат дзе друкаваліся, на розных рэсурсах. Паступова іх ставала ўсё больш і больш. Хацелася паказаць вялікі спектр тых тэмаў, якія закранаюць людзі за кратамі, што яны адчуваюць, пра што мараць.

Першая прэзентацыя «Турэмнага зборніку» адбудзецца ў Вільні, 25 красавіка. Адрас: Беларускі дом (вуліца Віленская, 20), пачатак а 18-й гадзіне. Падчас прэзентацыі зборнік можна будзе атрымаць бясплатна.

Беларускае Радыё Рацыя