BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Ждановіч: У Злучаных Штатах жыве шмат шчырых беларусаў

Актор Аляксандр Ждановіч вярнуўся пасля вялікага туру па ЗША, дзе ён выступаў перад беларусамі ў 13-ці розных гарадах.

Аляксандр дзеліцца сваімі ўражаннямі ад паездкі:

– Гэта было неверагодна! Існуе такая асацыяцыя беларусаў Амерыкі. Яны звярнуліся да мяне з просьбай і прапановай такога турнэ, абмяркоўвалі, што гэта будзе за праграма. Аказваецца, што беларусы жывуць па ўсёй Зямлі, у тым ліку і ў Амерыцы. Іх асабліва згуртаваў 2020 год.

Па словах Аляксандра яго больш за ўсё ўразілі беларусы, што жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі:

– Калі я пачынаю пералічваць, называць людзей, якія жывуць там ужо 20 і болей гадоў, то яны кажуць: “слухай, я за сваё жыццё, што тут пражыў не ўсе гэтыя гарады бачыў. Нью-Йорк, Філадэльфія, Чыкага, Лос-Анджэлес, Сан-Францыска.” Калі ў мяне запытваліся: а што самае галоўнае, што запомнілася, што больш за ўсё ўразіла ў гэтай паездцы, то я магу шчыра сказаць што людзі, беларусы.

Аляксандр Ждановіч ужо больш за два гады сам жыве ў Грузіі, дзе выступае з прадстаўленнямі для дзетак і дарослых у Тбілісі і Батумі.

Беларускае Радыё Рацыя