BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анджэй Каліноўскі пра 11 кніжны кірмаш у Беластоку

У мінулую пятніцу ў Беластоку пачаў працу 11 кніжны кірмаш і літаратурны фестываль «На сумежжы культур». Падзея традыцыйна адбываецца ў падтрыбуннай прасторы гарадскога стадыёну. Пра асаблівасці сёлетняга кірмашу Госць Рацыі, арганізатар гэтай падзеі Анджэй Каліноўскі распавёў у размове з Алесем Аркушам.

РР: Хачу вас павіншаваць: 11 беластоцкі кніжны кірмаш пачаўся, ён працуе. Як звычайна тут шмат людзей, выдавецтваў. Чым адметны сёлетны кірмаш?

— У гэтым годзе была вялізная арт-зона, і мы крыху спазніліся, але неяк выправіліся. Ёсць у нас і беларускія незалежныя выдавецтвы, і я лічу, што варта прыехаць проста паразмаўляць пра навіны, паглядзець на творы падляшскіх аўтараў, але не толькі, бо ў нас каля 70 аўтараў. Будзе дваццаць сустрэчаў, таму можна наўпрост сустрэцца з аўтарамі, пагутарыць з кніжнымі спецыялістамі, бо мы ж звычайна нешта купляем у інтэрнэце, бо мы нешта чытаем.
Можна меркаваць, задаваць пытанні і атрымліваць адказы. Тут прыгожа, маляўніча і можна сустрэць шмат людзей, якіх мы маглі бачыць толькі на здымках, бо аўтары прыязджаюць з усёй краіны, топавыя аўтары. Сардэчна запрашаем. Вельмі забаўна і ўнутры цёпла. На дварэ надта зімна, а ў нас цёпла.

РР: Ведаю, што сёлета ў вас было шмат ахвочых узяць удзел, і што вельмі хутка скончыліся ліміты на месцы. Як выдавецтвы падаюць заяўкі на ўдзел?

— Ладзім набор. Так званы адзіны кірмаш, куды трэба падаць заяўку цягам двух-трох тыдняў, многіх мы пацвярджаем, і, на жаль, многім вялікім выдавецтвам адмаўляем. Так і здарылася сёлета, у нас на стадыёне даступна столькі месцаў, колькі ёсць, але ў налета мы не зробім гэтай памылкі і будзем загадзя памятаць пра нашых беларускіх сяброў, што яны хочуць там быць, бо гэта таксама вельмі важнае месца, Беласток, і я думаю, што налета мы зробім прыгожы, добры беларускі стэнд.

РР: А якія выдавецтвы існуюць на Падляшшы? Ці шырока яны прадстаўленыя на кірмашы?

— На Падляшшы даволі мала выдавецтваў, маем некалькі „Paśny Buriat“, фундацыя „Sąsiedzi“, бо мы таксама выдаем кнігі. Лешак Пілецкі, які выдаў чатыры кнігі пра Падляшша, бо шмат гадоў вандруе і запісвае свае вандроўкі. Неўзабаве ў нас будзе цікавы аўтар Марцін Сільванаў, які піша крымінальныя гісторыі, і гэтыя крымінальныя гісторыі адбываюцца ў Беластоку. Таму, пакуль тут ёсць нейкая дзейнасць, гэтыя аўтары і кампаніі з’яўляюцца.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Беластоцкі кніжны кірмаш будзе працаваць яшчэ два дні – 20.04.24 і 21.04.24. Сёлета тут можна купіць не толькі кнігі, але і карціны, выставу якіх падрыхтаваў Падляшскі аўкцыённы дом.

Беларускае Радыё Рацыя