BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларуская паэтка Ванда Марцінш душ Рэйш атрымала прэмію мэра Вільні

Віленская беларуская паэтка і перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш атрымала прэмію мэра Вільні за кнігу вершаў “Маланкі над Вільняй”, піша Bellit.info.

“Грамадскую частку сваёй дзейнасці лічу важнейшай за літаратурную, таму гэта “не зусім літаратурная прэмія” асабліва радуе. Вельмі ўдзячная сваім сябрам з віленскага беларускага клуба “Сябрына”, якія прынялі блудную авечку пасля таго, як вярнулася з-за мяжы і падтрымлівалі на кожным кроку“, — пракаментавала пісьменніца сваё ўзнагароджанне.

Кніга “Маланкі над Вільняй” была выдадзеная фондам “Камунікат” у 2023 годзе. Аўтарка называе яе падарункам роднаму гораду. У трохмоўнае выданне ўвайшлі арыгінальныя вершы па-беларуску і іх пераклады на літоўскую і польскую мовы.

Беларускае Радыё Рацыя