BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток ператворыцца ў кніжную сталіцу Польшчы

Беласток ператворыцца ў кніжную сталіцу Польшчы. 19, 20 і 21-га адзінаццаты раз будзе адбывацца кніжны кірмаш і літаратурны фестываль “На сумежжы культур” — галоўнае мерапрыемства такога кшталту на ўсходзе Польшчы.

У ім удзельнічае і беларускі незалежны выдавец – Андрэй Янушкевіч. На стэндзе беларускай варшаўскай кнігарні “Кнігаўка” наведнікі кірмашу знойдуць шматлікія навінкі беларускага незалежнага друку:

– Мэта ўдзелу зразумелая, яна даволі простая, гэта прадставіць кнігі непасрэдна чытацкай аўдыторыі. Атрымаць кантакт з чытачамі, прапанаваць кнігі па добрых коштах. Ну і другі важны момант, акрамя вось гэтай камунікацыі з чытачамі, тут я маю на ўвазе і продаж кніжак таксама, бо гэта важна. Іншы важны момант, гэта ўсё ж такі пабыць у гэтай выдавецкай супольнасці, пазнаёміцца з выдаўцамі, па магчымасці наладзіць кантакты.

Акрамя выставы-продажу чакаюцца і іншыя актыўнасці. Валянціна Аксак і Уладзімір Арлоў будуць падпісваць свае кнігі. З беларускімі пісьменнікамі можна будзе сустрэцца 20 красавіка з 12-й да 13-ю гадзіны ў “Арт-зоне” (Strefa Sztuki), якую ладзіць Падляшскі аўкцыённы дом. А на стэндзе кнігарні “Кнігаўка” наведнікі кірмашу знойдуць выданні іншых беларускіх выдавецтваў – Vesna Books, Gutenberg Publisher, “Пфляўмбаўм”, Skaryna Press.

Беларускае Радыё Рацыя