BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

Са спісу так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў» упершыню выключылі адзін пункт. Гаворка ідзе пра зборнікі твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выпушчаны ў 2007-2008 гадах.

Паўгода на сайце Міністэрства інфармацыі значылася, што двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча — гэта «экстрэмісцкія матэрыялы» ў адпаведнасці з рашэннем Жыткавіцкага суда ад 8 лістапада 2023 года. Цяпер рашэнне адменена пастановай прэзідыума абласнога суда. Гаворка ішла пра два тамы, выпушчаныя дзяржаўным выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – пісьменнік, драматург, класік беларускай літатаратуры.