BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзмітрый Брушко: Выстава – добры спосаб распавесці пра Беларусь праз фотаздымкі

У Варшаве завяршаецца фотавыстава двух пакаленняў “REVISION 30”. У экспазіцыю ўвайшлі здымкі Сяргея і Дзмітрыя Брушко – бацькі і сына, якія захавалі важныя моманты найноўшай гісторыі Беларусі. Унікальнасць праекта – у супастаўленні кадраў з розніцай у 30 гадоў: яны паказваюць жыццё краіны ў 90-я і ў 2020-м.

Пра задуму выставы, яе рэалізацыю і водгук на падзею – у размове з фатографам Дзмітрыем Брушко, які цяпер жыве ў Германіі:

РР: Як з’явілася ідэя самой выставы?

– Скажам так, у мяне спачатку была прапанова пра стварэнне праекту, у якім мне далі волю фантазіі. Сказалі стварыць праект, якім можна прадставіць Беларусь. Гэты праект быў анансаваны ў Штутгарце, дзе ўручалі прэмію Марыі Калеснікавай. Я сеў напрыканцы 2020 году, і пачаў разважаць, што гэта можа быць.

І вырашыў, што праз пакаленні, праз сям’ю – у мяне тата фатограф – будзе прасцей людзям зразумець, што такое краіна, што такое ўзаемасувязь двух розных людзей адной сямі, якія жылі ў адной краіне, і сумясціць гэта ўсё ў фотапраекце, дзе паказваецца розніца ў 30 год паміж пакаленнямі ў зменах у краіне, якія адбываліся. Так, я проста сеў, паглядзеў фотаздымкі таты. Я зразумеў, што паміж ягонымі фотаздымкамі і маімі ёсць гэтая ўзаемасувязь, у тым ліку кампазіцыйная, і ў тым ліку і ў сэнсах, якімі напоўненыя фотаздымкі. Вельмі добрая магчымасць паказаць нас дваіх з аднаго боку, з другога боку распавесці пра краіну праз гэтыя фотаздымкі.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Фотавыстава працягнецца да 21 красавіка 2024 года ў Музеі Вольнай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя