BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фотавыстава Зянона Пазьняка ў Беларускім Доме Варшавы

Фотавыстава аднаго са старэйшых беларускіх палітыкаў, літаратара, публіцыста і фатографа Зянона Пазьняка адбылася ў Беларускім Доме ў Варшаве.

Арганізавала фотавыставу дырэктар Беларускага Дома Настасся Кажапенка. Ёй прыйшлося два гады ўгаворваць спадара Зянона на адкрыццё фотавыставы, бо ён усё лічыў, што такі цяжкі час не для выстаў, кажа Настасся Кажапенка:

– І калі я даведалася, што спадар Зянон Пазняк яшчэ і фатограф, пачала вывучаць яго глыбей, яго фотатворы, то я падумала, што можа варта больш паказваць людзям. Можа не ўсе ведаюць, не ўсе бачылі.

Прэзентацыя выставы была вельмі цікавай. Каларытна расказваў пра свае заняткі фатаграфіяй Зянон Пазняк:

– Я быў малады, у школу хадзіў. Маці мне купіла апарат, усё. Я вырашыў адпрацаваць гэтыя грошы, я ж не магу за кошт маці. Я пад касцёлам фатаграфаваў людзей за 20 капеек. Я ўсё адкупіў.

Трэба адзначыць, што зацікавілася выставай шмат беларусаў, асабліва маладых. І сапраўды, было здорава на працягу ўсіх амаль трох гадзін слухаць спадара Зянона, музыку ў і чытанне вершаў у выкананні ўкраінскай паэткі і музыкі Алесі Сінчук і разглядваць здымкі.

Беларускае Радыё Рацыя