BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Івона Зінкевіч прэзентавала сваю новую кнігу ў Бельску-Падляшскім

«Шасталы і Стрыкі. Мой першы свет» («Szastały i Stryki. Mój pierwszy świat”) – такую назву мае другая па ліку кніжка Івоны Зінкевіч. Прэзентацыя адбылася ў Бельску-Падляшскім.

Па прафесіі ляснік, па зацікаўленні краязнаўца і даследчык мясцовай гісторы. Аўтарка ад некалькіх гадоў вядзе Інтэрнэт-старонку «Шасталы, гістрыя і людзі», на якой змяшчае звесткі, успаміны і фотаздымкі, звязаныя з яе роднай вёскай.

– Так направду можна сказаць, што два гады, гэта была праца над кніжкай. Кніжка не толькі пра людзей (жыхароў з вёсак Шасталы і Стрыкі), але і пра прыроду, пра здарэнні. Гэтае ўсё проста ёсць разам спалучана. Гэта не ёсць манаграфія, але штось, што на маю думку спадабаецца шматлікім чытачам. Не толькі людзі з Шасталаў ці Стрыкоў знойдуць тут штосці цікавага для сябе.

Кніжка « Шасталы і Стрыкі. Мой першы свет» з’яўляецца першай у выдавецкай серыі «Малыя Бацькаўшчыны беларусаў Падляшша» аб’яднання «Музей Малой Бацькаўшчыны» ў Студзіводах Дарафея Фёніка.

Серыю мы назвалі «Малыя Бацькаўшчыны Падляшскіх беларусаў». У гэтай серыі будуць выдавацца кніжкі пра паасобныя мясцовасці. Вырашылі, што ствараем новую серыю з іншым графічным афармленнем. Вяртаемся да натуры. Да палатна, да ціснення, даўняга спосабу друкарскага.

Чарговая сустрэча з Івонай Зінкевіч і прэзентацыя яе кніжкі чакаецца неўзабаве ў Беластоку.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток