BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Як гавораць беларусы» – анансаваны выхад кнігі пра беларускую мову

Менскае выдавецтва «Тэхналогія» падрыхтавала да друку навукова-папулярную кнігу «Як гавораць беларусы». Выданне прысвечана разгляду адметных рыс сучаснай беларускай літаратурнай мовы, характарыстыцы яе дыялектнай асновы, апісанню найбольш яркіх асаблівасцей гаворак Беларусі.

Амаль кожная старонка з тэкстам змяшчае QR-коды са спасылкамі на лінгвістычныя карты з «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» і «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак», што надае кнізе інтэрактыўны характар. У якасці ілюстрацый выкарыстаны выявы архітэктурных славутасцей Беларусі, выкананыя ў арыгінальным і кідкім стылі.

Аўтарам кнігі з’яўляецца Вадзім Шклярык, былы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук. Вядомы таксама як аўтар серыі навукова-папулярных артыкулаў у рамках праекта «Мова: як гаворыць краіна» на сайце Onliner.by, сцэнарыст і прадзюсар дакументальнага фільма «Гаворкі Беларусі».

Ілюстрацыі для кнігі падрыхтавала прафесійная мастачка Надзея Леановіч.

Будзьма