BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канцэрт памяці Аляксандра Куллінковіча ў Варшаве

18 траўня ў Варшаве ў Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5) адбудзецца канцэрт, прысвечаны нязменнаму лідару гурта Neuro Dubel Аляксандру Міхайлавічу Куллінковічу.

Усе самыя лепшыя хіты гурта заспяваюць:

Зоя Сахончык (Зьмяя)
Алесь Лютыч ( : B : N:)
Алесь-Францішак Мышкевіч (The Superbullz)
Дзяніс Тарасенка (РСП)
Аляксандр Памідораў

Вядучая – Марына Савіцкая

Спецыяльны госць — гітарыст гурта “Нейра Дзюбель” – Уладзімір Сахончык.

На гэтым канцэрце мы збярэмся, каб разам узгадаць і ўшанаваць памяць выбітнага музыкі і паэта Аляксандра Куллінковіча, пачуць любімыя песні, якія да гэтага часу натхняюць людзей на творчасць і самавыяўленне. Канцэрт будзе напоўнены эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі!

Далучайцеся да нас, каб правесці вечар у коле аднадумцаў і аддаць даніну павагі легендзе беларускага року. Да сустрэчы на канцэрце!

Калі: 18 траўня. Дзе: Beer Station Praga (Ul. Ząbkowska 5). У колькі: 19:00 – дзверы, 19:30 – старт.

Квіткі – 70 zł на ўваходзе.

Арганізатары