BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каталіцкія вернікі адзначаюць Дзень Святога Казіміра

Дзень Святога Казіміра сёння, 4 сакавіка, адзначаюць каталіцкія вернікі. Ён быў апекуном многіх касцёлаў, у тым ліку і ў Лепелі. Сёлета касцёлу Святога Казіміра ў гэтым беларускім горадзе спаўняецца 420 гадоў.

Касцёл Святога Казіміра паўстаў у Лепелі дзякуючы канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу.

Як кажа краязнаўца з Лепеля, Леў Сапега даваў грошы на будаўніцтва касцёла і нават склаў тастамент на карысць гэтага касцёла.

–  І там было спецыяльна напісана, каб стаяў касцёл і ксёндз абавязкова жыў у плябаніі пры касцёле, нікуды не выязджаў на пастаяннае месца жыхарства. Напэўна, былі такія выпадкі, што ксёндз недзе бавіў час, толькі прыязджаў, збіраў грошы з людзей і зноў з’язджаў, а вера і касцёл аказваліся ў заняпадзе. Ён спецыяльна гэта агаварыў.

У нядзелю, 3 сакавіка ў лепельскім касцёле святочную імшу праводзіў біскуп віцебскі Алег Буткевіч. Да гэтага дня быў усталяваны алтар пад мошчы святых, дзе любы жадаючы вернік мог перад імі памаліцца.

Святы Казімір – гэта чалавек, які клапаціўся пра бедных. Ён вырас у царскім палацы, але яго ніколі не цікавілі раскоша і зямная весялосць. Самым галоўным для караля Казіміра была вернасць Богу, малітва і дапамога тым, хто жыве ў нястачы.

Беларускае Радыё Рацыя