У Беларускім доме ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння заслужаным беларусаў розных узнагарод ад Рады БНР.
Ордэнам Пагоні ўзнагародзілі палітыка Зянона Пазьняка, які нядаўна адсвяткаваў свой 80-гадовы юбілей. Яму ўручылі Камандорскі крыж ордэна Пагоні, які з’яўляецца найвышэйшай узнагародай Рады БНР. Такой жа ўзнагародай уганараваны праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні.
Узнагароды ўручалі намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык і сакратар Рады Паліна Прысмакова.
Акрамя таго, медалём Ордэна Пагоні адзначаныя дырэктар Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, дырэктар бібліятэкі “Камунікат” Яраслаў Іванюк, знакамітая спартоўка-плыўчыха Аляксандра Герасіменя, адна з лідараў Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая.
Беларускае Радыё Рацыя