Украіна атрымае ад Аўстраліі ваенную тэхніку. У прыватнасці, Канбера перадасць партыю пераносных зенітна-ракетных комплексаў RBS 70 і беспілотнікі, паведамляе unian.net.
Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль адзначыў, што дроны перададуць у рамках кааліцыі беспілотнікаў.
“У рамках кааліцыі дронов Аўстралія паставіць нам беспілотнікаў на 32, 5 мільёнаў даляраў. Таксама ва Украіну будзе пастаўлена вялікая партыя ПЗРК RBS 70 на некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў”, – заявіў украінскі палітык на брыфінгу з міністрам абароны Аўстраліі Рычардам Марлзам.
Паводле яго слоў, агульная сума пакета дапамогі складзе 100 мільёнаў даляраў. Таксама ён падзякаваў Аўстраліі за магутны ўклад у перамогу Украіны.
21 сакавіка міністр абароны Аўстраліі Рычард Марлес заявіў, што яго краіна далучылася да кааліцыі Дронов для Украіны.