Падчас рабочай паездкі ў Валынскую вобласць 27 красавіка прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль азнаёміўся з працэсам будаўніцтва ваенных інжынерна-тэхнічных і фартыфікацыйных збудаванняў паблізу дзяржаўнай мяжы з Беларуссю, паведамляе прэс-служба ўрада Украіны.
Шмыгаль заслухаў даклад кіраўніка абласной вайсковай адміністрацыі. Паводле інфармацыі кіраўніка вобласці, работы вядуцца ў каардынацыі з вайскоўцамі і ў адпаведнасці з графікам.
Агулам на будаўніцтва фартыфікацый урад выдзеліў ужо амаль 38 млрд грн. У прыватнасці, 3, 4 млрд. грн. прадугледжаны для Валынскай вобласці.
Фота: прэс-служба ўрада Украіны