BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Лявон Вольскі выступіў з Юстынай Карпіловіч

У Варшаве ў аўторак, 26-га сакавіка, адбудзецца аўтарскі вечар беларускай музыкі Юстыны Карпіловіч. Нягледзячы на юны ўзрост, артыстка мае ўжо сольны альбом «Як тут апынуўся». Днямі ж спявачка разам з братам Геральдам выступіла на вялікім канцэрце Лявона Вольскага, прысвечаным 10-годдзю альбома «Грамадазнаўства».

Творцы выканалі песню «Сонца нам дапаможа». Тандэм стаў магчымым пасля перамогі Юстыны ў конкурсе кавераў у інтэрнэце. Пра сімпатыю да творчасці вядомага артыста і ўдзел у спаборніцтве нашаму радыё распавяла Юстына Карпіловіч:

— Гэта заўсёды новыя мажлівасці, файны досвед. Мы вельмі любім гэтую песню, і мы змеркавалі, што ў нас добра выйдзе праспяваць яе на два галасы.

РР: У вас былі яшчэ расфарбаваныя твары.

— Гэта я прапанавала зрабіць такія малюнкі ў выглядзе сонца. Таму я расфарбавала і сябе, і брата — у яго не было выбару, яму давялося згадзіцца. Хоць ён сам быў не супраць.

РР: Як даўно ты слухаеш Лявона Вольскага?

— З самага дзяцінства, калі яшчэ паўсюль спявалі „Тры чарапахі“. Падабаецца шмат песняў. „Сонца нам дапаможа“, мабыць, адна з любімых. „Чужы“, таксама.

Канцэрт Юстыны Карпіловіч адбудзецца ў аўторак, 26-га сакавіка, на пляцоўцы «Witryna Domu Wschodniego» (pl. Konstytucji, 6). Пачатак у 18:00.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя