BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мара Тамковіч: Для мяне гэта вялікі поспех

Беларускае кіно ў Нью-Ёрку. Фільм пра беларускую журналістку  Кацярыну Андрэеву трапіў на прэстыжны кінафорум, ён у конкурснай замежнай праграме кінафестывалю «Трайбека» ў Нью-Ёрку. Распавядае рэжысёрка поўнаметражнай стужкі «Пад шэрым небам» Мара Тамковіч. Фестываль «Трайбека» адкрыецца 5 чэрвеня. Канкурэнцыя была вялікай, і наша беларуская праца яе вытрымала. Падрабязней Мара Тамковіч:

Сёлета на “Трайбеку” падалося 13 106 стужак, з чаго адабралі 103, і з гэтых 103 у конкурс міжнароднага ігравога кіно трапіла 10, у тым ліку наша. Таму я лічу, што для мяне гэта велізарны поспех. Я вельмі рада і ўсцешаная тым, што фільм адгукаецца не толькі ў нашым рэгіёне, які блізкі геапалітычна, але таксама ў ЗША. Лепшага старту для “Пад шэрым небам” мы проста не маглі сабе вымарыць. 

Фестывальны паказ беларускага фільма «Пад шэрым небам» у Амерыцы – прэм’ерны, гледачы яго пабачаць упершыню. Заснаваны на гісторыі журналісткі Кацярыны Андрэевай, якую ў Беларусі асудзілі на 8 гадоў зняволення за журналісцкую працу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя