BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Новая беларуская кнігарня з’явілася ў Варшаве

Новая беларуская кнігарня з’явілася ў Варшаве. Яна размясцілася ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці (Oleandrów 6).

Пра дыяпазон кніг у краме распавядае прадстаўнік установы:

– Мы стараемся падтрымліваць максімальна разнастайную кніжную прадукцыю. Гэта і кнігі беларускіх выдавецтваў, якія працуюць за межамі Беларусі, і кнігі беларускіх выдавецтваў, якія працуюць у Беларусі. Таму што шмат выдаецца і тут, і там. Кнігі розныя, і разам гэта стварае вельмі цікавы кніжны беларускі сусвет.

Кнігарня дасылае кнігі па ўсім свеце.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя