BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Баркоўскі: Русіфікацыя знішчае культурную незалежнасць Беларусі

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі вядзе вайну супраць грамадзянскай супольнасці – і “хоць гэтая вайна менш відавочная, чым ва Украіне, яна не менш жорсткая, бо вядзецца супраць беларускай нацыі з тым жа энтузіязмам, але на ўзроўні ідэй”, – заявіў намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі, выступаючы на III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая праходзіць у Празе.

Як зазначае прэс-служба АПК, Баркоўскі нагадаў пра факты палітычных рэпрэсій у культурнай сферы, “прымус беларускіх аўтараў да масавай эміграцыі”, спісы “экстрэмісцкай” літаратуры і “злачынствы рэжыму ў галіне палітыкі памяці”.

“Не меншы боль выклікае сітуацыя ў сістэме адукацыі: кожны год змяншаецца колькасць вучняў, якія атрымліваюць веды па-беларуску, а ў школах і ўніверсітэтах пануе ідэалогія і маніпуляванне свядомасцю. Русіфікацыя фактычна знішчае культурную незалежнасць краіны, ператварае яе ў поле дзейнасці рускай мовы і культуры”, – сказаў Баркоўскі. На яго думку, беларусы за мяжой зараз павінны быць актыўныя “ў захаванні нацыянальнай культуры і прасоўванні Беларусі за мяжой”.