14 сакавіка у хабе «Новая Зямля» адбудзецца прэзентацыя кнігі Ганны Комар «Калі я выйду на волю».
Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазналі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі ў тыя дні.
Падрабязней пра кнігу чытайце па спасылцы.
Дата: 14 сакавіка. Час: 18.30 (час мясцовы).
Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul.Wyszyńskiego 6A, Беласток.
Ганна Комар — паэтка, перакладчыца, пісьменніца.
Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled», «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Ribwort» і дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю».
Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Пераклад» за зборнік вершаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час». Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.
Творы перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, шведскую, нямецкую, нарвежскую, чэшскую, літоўскую, рускую, славенскую і дацкую мовы. Перакладае свае творы на англійскую.
Скончыла магістратуру Уэстмінстарскага Універсітэта (Creative Writing: Writing The City). Навучаецца ў аспірантуры Універсітэта Брайтана.