BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя зборніка «Карані / Лісце» у Беластоку

Зборнік «Карані / Лісце» стаў вынікам чатырохмесячнай пісьменніцкай лабараторыі, удзел у якой узялі беларускі.

Прэзентацыі ўжо адбыліся ў Кракаве, Варшаве і Вільне, а ў пятніцу пра зборнік распавялі ў беластоцкім хабе «Новая зямля». Вядучая сустрэчы, пісьменніца Кацярына Дабкене падзялілася, як прайшла прэзентацыя.

– Для мяне як для аўтаркі было вельмі важна распавесці пра гэты досвед, і для мяне персанальна, асабова, гэты зборнік вельмі важны і значны. Мне хацелася распавесці пра тыя разнастайныя галасы, якія складаюць гэтую кнігу. Пра тыя карціны, малюнкі, пра тыя віды светапогляду, якія будуць сабраныя на вокладцы. І мне вельмі падабалася, што была дыскусія, што людзі штосьці пытлі.

У зборнік увайшло 27 твораў — гэта проза і паэзія, якая даследуе сямейныя наратывы, уплыў імперый на свядомасць і мову. Наступная прэзентацыя адбудзецца ў Тбілісі.

Беларускае Радыё Рацыя