BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Максіма Знака “Зэкамерон” увайшоў у шорт-ліст брытанскай Прэміі Рэспублікі Свядомасці

Дакументальны раман Максіма Знака “Зэкамерон” увайшоў у шорт-ліст брытанскай Прэміі Рэспублікі Свядомасці (Republic of Consciousness Prize).

У ёй штогод узнагароджваюць мастацкую літаратуру, выдадзеную невялікімі выдавецтвамі Вялікабрытаніі і Ірландыі? піша bellit.info. 

Твор беларускага палітвязня стаў адным з пяці асноўных прэтэндэнтаў на ўзнагароду. “Зэкамерон” у перакладзе Джыма і Элы Дзінглі выйшаў у выдавецтве Scotland Street Press.

Удзельнік штаба Віктара Бабарыкі Максім Знак знаходзіцца ў зняволенні з 9 верасня 2020 года. Ён асуджаны закрытым судом на 10 гадоў калоніі.