BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Распачаўся прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвесцілі прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове.

Кажа прэс-сакратар Саюза Ціхан Чарнякевіч:

– Гэта паэтычная прэмія. Прымаюцца кнігі паэтычныя, выдадзеныя ў 2022 і 2023 гадах. Мова кнігі – беларуская, яна мусіць быць надрукаванай упершыню. Прыём заявак ідзе да 5 траўня.

Для ўдзелу ў конкурсе прэміі імя Наталлі Арсенневай аўтарам трэба запоўніць спецыяльную форму і даслаць электронную версію кнігі разам з вокладкай на адрас электроннай пошты арганізатараў (ludzislova @penbelarus.org).

Форма для ўдзелу: Паэтычная прэмія імя Наталлі Арсенневай (google.com)

Статут прэміі: Статут літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай – Беларускi ПЭН (penbelarus.org)

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя