Беларускі рок-гурт «:B:N:», які цяпер жыве ў Лодзі, актыўна вяртаецца да канцэртаў. Наперадзе ў калектыву – як выступы ў сталіцы Польшчы, так і ў іншых гарадах.
«Але найперш мы павіншуем са святам нашых дзяўчат. Запрашаем усіх на наш вялікі электрычны канцэрт 9-га сакавіка», – адзначыў лідар бэнду Алесь Лютыч.
— Мы зайграем у Варшаве святочны канцэрт. Чаму мы яго пазіцыянуем як святочны? Бо пятніцай, 8-га сакавіка: віншуем усіх дзяўчат і жанчын з міжнародным жаночым днём. Зычым расквітаць як ружы, шмат цяпла і кахання. На канцэрце будзем віншаваць дзяўчат новымі песнямі і цукеркамі, як мы абяцалі на анонсе.
«Мы чакаем на нашых канцэртах кожнага!» – запэўніў Алесь Лютыч.
Беларускае Радыё Рацыя