BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча да 95-годдзя Юры Туронка ў Варшаве

У аўторак, 23 красавіка, у Варшаве адбудзецца сустрэча, прысвечаная Юры Туронку, заснавальніку асобнай гістарычнай беларускай школы, з нагоды 95-годдзя ад дня яго нараджэння.

Юры Туронак – гісторык і дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы пасля ІІ сусветнай вайны. Гэтага чалавека ведалі і цанілі суайчыннікі ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.

Ён увайшоў у гісторыю як заснавальнік асобнага напрамку ў беларускай гістарычнай школе.

Юры Туронак памёр у 2019 годзе і пахаваны ў Варшаве, але пакінуў пасля сябе цудоўную спадчыну ў выглядзе шматлікіх навуковых прац, якія служаць наступным пакаленням яго суайчыннікаў.

З нагоды дня народзінаў сябры і сваякі падзеляцца ўспамінамі пра жыццё і дзейнасці выбітнага беларуса.

Уваход вольны.

Дата: 23 красавіка. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава.