У сераду 1 траўня па ініцыятыве і з удзелам Генеральнага вікарыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на традыцыйную сустрэчу збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі. Сёлета сустрэча будзе прысвечана тэме Пастырскага 2024 года «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі».

Падчас сустрэчы адбудзецца прысвячэнне Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса кожнага руху з нагоды падрыхтоўкі да інтранізацыі Сэрца Езуса ў Касцёле на Беларусі і 125-годдзя з моманту прысвячэння ўсяго свету Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Падчас сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у Беларусі.
Праграма сустрэчы:
10.30 — прыезд і прывітанне пілігрымаў;
10.45 — прэзентацыя рухаў;
11.15 — Ружанец і Маёвае набажэнства;
12.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікары Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі;
13.15 — пачастунак;
14.00 — канферэнцыя на тэму «Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (адказны айцец Андрэй Авен OCD);
14.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
15.00 — Вяночак да Божай Мiласэрнасцi, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам;
15.15 — благаслаўленне вады і набытых рэлігійных рэчаў;
15.20 — прысвячэнне кожнага руху Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса;
16.00 — заканчэнне сустрэчы.
Пасля абеду з 14.00 да 15.20 для дзяцей прадугледжана асобная праграма.
Беларускае Радыё Рацыя