BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоцкім музычным клубе зайграе нямецкі скрыпач Паўль Гейгерзалер

У беларускі Беластоцкі музычным клуб завітае са сваім выступам скрыпач з Нямеччыны. У рамках музычных вечарын, што ладзяцца клубам, зайграе скрыпач-віртуоз Пауль Гейгерзалер.

Гаворыць арганізатар Беластоцкага музычнага клуба – Антон Сіроцін.

– Прыедзе да нас такі нямецкі скрыпач Паўль з вельмі цікавай пераасэнсоўкай, я бы гэта назваў «скрыпічны пост-панк». Гэта будзе вельмі цікава, бо атрымліваецца так, што мы выходзім на нейкі міжнародны ўзровень.

Вечарына адбудзецца ў чацвер 21 сакавіка ў беластоцкім бары Beer4U, што месціцца па вуліцы Легіяновай 14. Пачатак а 19:30.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя