У Беластоку завершыў сваю працу 11-ты Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль “На сумежжы культур”. Традыцыйна яны выклікалі вялікую цікавасць у беластачан.
Гаворыць прэзідэнт фундацыі Sąsiedzi і арганізатар Кніжнага кірмашу ў Беластоку Анджэй Каліноўскі:
-На Падляшшы адбываўся цуд, я гэта так называю. І калі ў пятніцу дзеці прыходзілі, то ўжо ў суботу і нядзелю прыходзілі людзі па ўласным жаданні. І хачу пахваліцца гэтым, што практычна ўсе сустрэчы мелі вялікую аўдыторыю. Я скажу так – чытаючае Падляшша.
Традыцыйна на Беластоцкім кніжным кірмашы можна было пазнаёміцца з навінкамі беларускага незалежнага кнігавыдання, а таксама папрысутнічаць на сустрэчах з беларускімі пісьменнікамі. Сёлета ўдзел у кірмашы браў выдавец Андрэй Янушкевіч. А сустрэчы адбыліся з Уладзімірам Арловым, Валянцінай Аксак і Алесем Аркушам.
Беларускае Радыё Рацыя