BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку згадалі Вацлава Ластоўскага

У Беластоку ў галерэі імя Слендзінскіх прайшла чарговая сустрэча ў межах клубу “Твая гісторыя”. Яна была прысвечаная постаці выбітнага дзеяча беларускага адраджэння пачатку 20-га стагоддзя – Вацлаву Ластоўскаму.

Простай неакадэмічнай мовай пра яго асобу і цікавосткі з біяграфіі распавёў прысутным – гісторык беларускай літаратуры і публіцыст Кастусь Касяк:

– Вацлаў Ластоўскі сам па сабе выбітная постаць беларускага руху. Працаваў у “Нашай Ніве”, быў не проста нейкім супрацоўнікам, ён быў сакратаром, які часамі напаўняў выпускі ад першай паласы да апошняй. Крывіч – гэта такая альтэрнатыўная форма ідэнтычнасці, такая ўжо паглыбленая беларушчына. То бок гэта такая постаць, на якой шмат што трымаецца, яе выкрэсліваць, мне здаецца, мы не маем ніякага маральнага права.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Вацлаў Ластоўскі стаяў ля вытокаў стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі, працаваў пры выдавецтве шэрагу перыядычных выданняў. У канцы 1920-х гадоў вярнуўся ў БССР, дзе праз 10 год быў арыштаваны і расстраляны.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя