BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшоў музычны джэм

Цягам вечару гралі 5 інструменталістаў, перыядычна далучаліся вакалісты і паэты.

Чаму выступ меў назву “Фатальна апошні”, распавёў суарганізатар падзеі, гітарыст Аляксей:

– У нас, калі выйшаў, першы альбом меў назву “Апошні”. Неяк так здарылася, што калі я граў у гурце “Atesta”, мы назвалі альбом “Фатальна апошні”. Гэта такі сцёб, як 25 развітальны тур Алы Пугачовай. Гэта проста сцёб і жаданне аддаць даніну павагі гуртам, у якіх я граў.

Вакалістка гурта “Atesta” таксама далучылася да джэму. Падзея адбылася ў клубе “Scena Chmielna”.

Беларускае Радыё Рацыя