BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні адмянілі сустрэчу з Уладзімірам Арловым

Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ў Вільні паведаміў пра адмену сустрэчы з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым.

Паводле паведамлення, «сустрэчы не будзе з-за таго, што частка літоўскай супольнасці занепакоеная тым, што ў Вільню прыязджае «галоўны ідэолаг ліцвінізму». Гэтак літаратара назваў у фэйсбуку віленскі блогер Жыльвінас Світоюс. Пост атрымаў шмат увагі аднадумцаў Світоюса, пачалі з’яўляцца каментары з пагрозамі.

Цэнтр таксама заўважае: «Беларусам відавочна, што Арлоў не з’яўляецца літвіністам… Беларуская й літоўская супольнасць – не ворагі, яны маюць ворагаў супольных. Заклікаем паводзіцца сыходзячы з гэтай пазіцыі”.

Напярэдадні сёлетняга Дня волі Уладзімір Арлоў робіць тур па краінах Балтыі і Фінляндыі. На 23, 24 і 25 сакавіка прызначаныя сустрэчы адпаведна ў Рызе, Таліне й Хельсінкі.