BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вандроўка да дня народзінаў Францішка Багушэвіча

У суботу, 30 сакавіка, беларусаў Вільні клічуць у вандроўку па Віленшчыне, прысвечаную Францішку Багушэвічу.

Дата: 30 сакавіка. Час выезду: 9.30 (час мясцовы). Месца: Вільня.

Сёлета спаўняецца 184 гады з дня ягонага нараджэння. А нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Свіраны непадалёк ад Меднікаў, куды і плануюць завітаць. 

Таксама заедуць да касцёла у Рукойнях, дзе хрысцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту.

Маршрут вандроўкі: Вільня — Немеж — Барэйкаўшчына — Рукойні — Савічуны — Сьвіраны — Меднікі — Вільня. 

Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі. Выезд з Вільні ў 9-30 раніцы, вяртанне недзе а 16-й. 

Унёскі на вандроўку з уваходнымі квіткамі ў музей Сыракомлі ў Барэйкаўшчыне ды ў Медніцкі замак, з экскурсіямі там ды расповядамі па дарозе: 

— 45 еўра для дарослых; 

— 40 еўра для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў (якія маюць адпаведныя пасведчанні);

 Рэгіструйцеся па спасылцы (там жа знойдзеце кантакты для даведак).

Арганізатары