BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшаў у свет новы беларускі лісток марак

У эмігранцкай філатэліі беларусаў адбылося чарговае выданне. Маркавы лісток, прысвечаны Курапатам, выданы поштай Польшчы праз паслугу «Мая марка» (Mój znaczek). На полі лістка першы слупок з верша Анатоля Сыса «Адпусьціце мяне Курапаты». Маркі прысвечаны тром тэмам. На першай марцы фота Курапатаў, бел-чырвона-белы крыж з напісам «Курапаты» на купе чалавечых чарапоў і даты 1937-1941. Тэма другой маркі – «Ноч расстраляных паэтаў» з датай 29-30.11. 1937, прабоінамі ад куль і прабітым куляй гусіным пяром. Трэцяя марка прысвечана Абароне Курапат, якая пачалася, калі ў 2017 годзе па загадзе ўлады ў Курапатах пачалі зносіць крыжы і будаваць бізнэс – цэнтар.

Беларускае Радыё Рацыя