BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава малюнкаў Паўла Севярынца адкрылася ў Вільні

«З Беларуссю ў сэрцы» – выстава малюнкаў Паўла Севярынца з турмы адкрылася ў Вільні на офісе еўрадэпутата Ёзаса Олекаса. На ёй было прадстаўлены 24 працы палітыка, якія адлюстроўваюць храмы Беларусі, яго родных людзей і мясцін.

Малюнкі на выставу прадаставіла партыя «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя».

Як кажа арганізатарка выставы Таццяна Малашчанка, ідэя выставы сыходзіла ад тых сябраў партыі, якія засталіся вернымі ідэям і самой партыі і адкрытаму, добраму чалавеку Паўлу Севярынцу:

— Тое што, з ім не проста несправядліва паступілі, але яго так гвалтуюць у турме, гэта не можа не кранаць, гэта нас усіх непакоіць. Што мы можам зрабіць у эміграцыі, каб яго выцягнуць? Тут нібы і свабода. Ніхто не можа дакладна адказаць на гэтае пытанне. Можам рабіць толькі тое, што можам.

Паводле міжнароднага сакратара літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі Рэмігіуса Матузаса, на першы погляд гэтая выстава вельмі сціплая, але яна мае вельмі глыбокі сэнс.

— Мне падаецца, што неяк да яго дойдзе гэтая вестка, і ён даведаецца, што была гэтая выстава ў Літве. Я думаю, што гэтая выстава вельмі важная, што мы паказваем, што і нам, і вам, кожны чалавек вельмі важны. Ён сёння пакутуе за ўсіх беларусаў і пакутуе за Беларусь, за тое, што адбываецца, за рэжым. І, вядома, вось гэтая выстава як прамень у нашую будучыню.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле

Гэта ўжо шостая па ліку выстава малюнкаў Паўла Севярынца. Былі чатыры выставы ў Варшаве і адна ў Сейме Літвы. Далей малюнкі будуць вандраваць па Вільні ў розных беларускіх прасторах, а пасля яе прадставяць у Еўрапарламенце.

Беларускае Радыё Рацыя