BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выступ Юстыны Карпіловіч у Беластоку

19 красавіка ў пабе Beer4U адбудзецца выступ Юстыны Карпіловіч.

Юстына Карпіловіч – маладая музыка, песні якой ужо паспелі з’явіцца на сцэне, у радыё і тэлеперадачах. Нягледзячы на юны ўзрост аўтаркі, у яе творчасці шмат болю і зусім не дзіцячых пачуццяў. Юстына спявае душой, закранаючы розныя тэмы і імкнучыся падзяліцца сваім святлом і шчырасцю з кожным, хто прыйдзе яе паслухаць. 

Усіх зацікаўленых запрашаюць далучыцца да гэтай цёплай сустрэчы і адкрыць для сябе новае імя.

Дата: 19 красавіка. Час: 19.00. Месца: Beer4U, Legionowa 14/16 lok.2, Беласток.

Арганізатары