Сёння, 9 красавіка, роўна 1000 дзён з моманту затрымання лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага ды яго калег-праваабаронцаў.

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco і Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікаюць падпісаць петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных Беларусі.
Мэта — сабраць 100 тысяч подпісаў і перадаць іх у амбасаду Беларусі. Ад моманту стварэння петыцыі ўжо больш за 80 000 чалавек з усяго свету выказалі сваю падтрымку беларускаму праваабаронцу і выступілі за неадкладнае вызваленне палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя