BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

21 красавіка ў Польшчы другі тур самаўрадавых выбараў

ІІ тур самаўрадавых выбараў у Польшчы запланаваны на  нядзелю 21 красавіка. Па цэлай краіне галасаванне пройдзе ў 748-мі гарадах і гмінах, у якіх 7 красавіка ніводзін з кандыдатаў на войта, бургамістра ці прэзідэнта горада не набраў 50%+ 1 галасоў.

Таму галасаванне пройдзе толькі там, дзе спатрэбіўся 2-і тур выбараў.
Ад 07-й да 21-й гадзіны выбаршчыкі атрымаюць адзін бюлетэнь з двума прозвішчамі.

Аднак, што важнае, выбарчая цішыня абавязвае з пятніцы 19 красавіка з поўначы да нядзелі 21 красавіка да завяршэння галасавання, гэта датычыць цэлай краіны. Нельга ў той час весці выбарчай агітацыі, раздаваць лістоўкі, падаваць (у СМІ) хто мае большую, а хто меншую падтрымку, змяшчаць (у СМІ)  выказванні кандадатаў ці іншых людзей, якія некага падтрымліваюць.

Выбарчая цішыня датычыць усіх СМІ і цэлай краіны.