BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агнешка Рамашэўская паведаміла пра яе звальненне

Агнешка Ромашевская-Гузы / Belsat

Польская грамадская тэлевізія TVP адказала на пытанні Радыё Свабода пра прычыны звальнення Агнешкі Рамашэўскай-Гузы і будучыні тэлеканалу «Белсат».

Пра тое, што Рамашэўска-Гузы больш не з’яўляецца дырэктаркай тэлеканалу яна раней паведаміла ў сваім Фэйсбуку.

«Кіраўніцтва Польскай тэлевізіі, якая ліквідуецца (фармальны юрыдычны статус – РС), падзякавала ёй за шматгадовае супрацоўніцтва. Абавязкі Рамашэўскай-Гузы прыме яе цяперашні намеснік і адзін з заснавальнікаў каналу Аляксей Дзікавіцкі». – гаворыцца ў адказе прэс-службы TVP.

Там дадалі, што змены звязаныя з працай над новай мадэллю замежных каналаў TVP, якія фінансуюцца Міністэрствам замежных спраў.

«За апошнія гады бюджэт «Белсату» павялічыўся з 30 мільёнаў злотых у 2018 годзе да 90 мільёнаў злотых, запланаваных на 2024 год. Павелічэнне фінансаваньня было звязана, між іншым, з планамі аддзяліць канал ад структур TVP, што палегчыла б атрыманне знешніх сродкаў». – гаворыцца ў адказе.

TVP тлумачыць, што гэты працэс не быў ажыццёўлены. Міністэрства замежных справаў не зацвердзіла фінансаванне на гэты год у запланаваным тэлевізіяй аб’ёме.

«Каналам будзе кіраваць беларус, што таксама адпавядае чаканням беларускай апазіцыі. Аляксей Дзікавіцкі добра ведае каманду і, што немалаважна, разумее неабходнасць супрацоўніцтва з іншымі каналамі грамадскай тэлевізіі».

***

Дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўска паведаміла ў сваім фэйсбуку пра звальненне. Яна напісала наступнае:

“Мяне толькі што звольнілі пасля 17 гадоў працы ў Белсат і пасля 32 гадоў працы ў TVP. Мне спачатку прапанавалі звольніцца з «Белсату» (і з TVP) па ўласным жаданні і з «залатым парашутам» (г.зн. на надзвычай выгадных умовах).

Я на гэта не пагадзілася. Яшчэ мне сказалі, што бюджэт тэлеканалу скарачаюць на 47% і гэта рашэнне Міністэрства замежных спраў. Станцыю плануюць падзяліць, таму расейскамоўныя праграмы, верагодна, будуць пераведзены на TVP World. На маю думку, гэта вялікая памылка і прынцыповае парушэнне канцэпцыі, якая стваралася гадамі.

«Белсат» меў сэнс і служыў Польшчы станцыяй на ўсход у цяперашняй складанай і нават небяспечнай міжнароднай сітуацыі”.

Беларускае Радыё Рацыя