BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алег Каткоўскі: 50% ракет запушчаных па Ізраілі ўпалі на тэрыторыі Ірана

Да чаго вядзе канфлікт з Іранам? Ці Ізраіль будзе адказваць на іранскую атаку? Чаму агрэсію нельга пакідаць без адказу? Наколькі вялікія рызыкі ўзнікнення вялікага ваеннага кафлікту на Блізкім Усходзе?

Над адказамі над такімі пытаннямі разважаў наш сённяшні Госць Рацыі, грамадзянін Ізраіля з беларускімі караннямі Алег Каткоўскі:

РР: Давайце распавядзём пра тое, якім чынам Вы сустракалі гэтую ноч з 13 на 14 красавіка.

– У гэтую ноч мы хадзілі ў бамбасховішча. Дзесці з часу да двух ночы былі чатыры алармы. Так, папярэджвалі, што будзе, амерыканцы папярэджвалі. Была маленькая надзея, што нічога не будзе, але ўсё здарылася так, як і казалі. Але слава Богу, нашая супрацьпаветраная абарона дала рады.

РР: Уласна Вы, ці верылі ў тое, што такі сцэнарый магчымы?

– Моцна яны ўжо раззлаваліся я так разумею, хаця была надзея што яны блефуюць. Але калі амерыканцы сказалі, што гэта будзе, што атака магчымая, значыць будзе. Не думалі праўда, што будзе настолькі масіўная, бо вельмі шмат было: і ракет, і беспілотнікаў, і балістычных ракет і іншых – проста купа была. Такой моцнай атакі не чакалі.

РР: На Вашую думку, якая была асноўная прычына атакі акрамя афіцыйна названай?

– Я думаю, што так яно і ёсць. Яны павінны былі паказаць, што тое, што знішчылі гэтых афіцэраў Корпусу Стражаў Ісламскай Рэвалюцыі ў Дамаску. Яны павінны былі адказаць, каб не ўпасці ў гразь перад сваім народам хіба. Але стралялі абы як. З таго што я чытаў, калі 50% ракет наогул упалі на іх тэрыторыі, на тэрыторыі Ірана.

Атака Ірана на Ізраіль адбылася ў ноч з 13 на 14 красавіка. Амаль што ўсе іранскія дроны ды ракеты былі збітыя, ахвараў сярод мірнага насельніцтва не было.

Беларускае Радыё Рацыя