BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Фрыдман: Чакаць ад гэтага сходу палітычных сенсацый не варта

Знізіўся інфармацыйны фон вакол так званага Усебеларускага народнага схода.

Яго першае пасяджэнне запланавана на 24-25 красавіка ў Менску. Гэта паводле гісторыка і палітолага Аляксандра Фрыдмана, паказвае вагу наменклатурнага мерапрыемства і як яно трансфарвалася ў нязначны праект. Палітолаг прыгадвае, што ідэя зрабіць сход – канстытуцыйным органам з’явілася да ўварвання Пуціна ва Украіну, а прымалася на рэферэндуме ўжо пасля пачатку вайны.

Можа ў тыя часы Лукашэнка сапраўды разважаў наконт транзіту, наконт магчымасці транзіту, можа калісьці прыйдзецца ісці на транзіт. Была іншая сітуацыя, калі гэта ўсё прымалася ў 2022 годзе. З тых часоў сітуацыя істотна змянілася. Зараз пра ніякі транзіт гаворка не ідзе. Лукашэнка нікуды не збіраецца. Вага гэтага Усебеларускага народнага сходу адпаведная.

Транзіту улады – не прадбачыцца. Каля 1200 беларускіх чыноўнікаў прыедуць у сталіцу, каб паслухаць сваіх кіраўнікоў, працягвае Аляксандр Фрадман. Паводле яго, таму і чакаць ад гэтага сходу палітычных сенсацый не варта.

Для Лукашэнкі гэта мае пэўны сэнс, каб кансалідаваць эліты. Ну а ў астатнім палітычнай патрэбы ў гэтым няма. Уплыў на палітычнае жыццё гэтага Усебеларускага народнага сходу нулявы. І тут нічога такога цікавага чакаць не трэба і перабольшваць вагу гэтых падзеяў таксама.

У Беларусі раней вылучылі дэлегатаў так званага Усебеларускага народнага сходу. А гэта, узгадваючы савецкія традыцыі, пераважна мясцовыя чыноўнікі розных узроўняў і так званыя заслужаныя прадстаўнікі працоўных калектываў.

Беларускае Радыё Рацыя