BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Фрыдман: Нават калі Украіне было вельмі цяжка – нічога не змаглі зрабіць

Расея абяцае меры ў адказ на амерыканскую дапамогу для Украіны. Нагадаем, сенат ЗША прыняў прынцыповае рашэнне, якое доўгі час адкладалася. Больш таго, гучаць заявы, што амерыканская дапамога можа паступіць ва Украіну ужо да канца тыдня, што выклікае нервовую рэакцыю ў Расеі, – заўважае гісторык і палітолаг Аляксандр Фрыдман.

Іншае пытанне, чаму Расея не скарыстала той час, калі дапамогі не было, а ўкраінская армія апынулася ў складаным становішчы.

Яны сыходзілі з таго, што калісьці зноў жа можа паўстаць гэтае пытанне з амерыканскай дапамогай. То бок, у іх быў час калі Украіне насамрэч было вельмі-вельмі складана. Куды складаней, чым будзе ў наступныя тыдні. Узнікае пытанне: яны не выкарысталі гэтую магчымасць, у іх не было такіх шансаў нешта зрабіць, ці ўсё ж такі тое, чаго яны дамагліся за апошнія тыдні – гэта максімум? У іх ёсць дасягненні, але сур’ёзнымі ваеннымі дасягненнямі гэта не назавеш.

Рэакцыі ў Расеі неардынарныя, прапаганда нават прыгадала, што рашэнне у Амерыцы прыпала на дзень нараджэння Гітлера. На гэта ўвагу звярнуў палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман. Пра што напісаў у сваім тэлеграм-канале. 20 красавіка Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліла законапраект аб нацыянальнай бяспецы, які прадугледжвае вайсковую дапамогу Украіне ў памеры каля 61 мільярда даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя