BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Кныровіч: Усё будзе залежыць ад якасці перадвыбарчай кампаніі

Апошні дзень падачы спісаў на рэгістрацыю на выбары ў Каардынацыйную раду. Самі выбары пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні. Такую форму прынялі арганізатары працэсу. Наперадзе перыяд агітацыі, які праходзіць на фоне дыскусіі над пытаннем: а колькі беларусаў гатовыя прыняць удзел у выбарах? Аптымістычныя прагнозы – да 100 тысяч, рэальная лічба – 10, мінімум 15 тысяч выбарцаў.

Гэтыя лічбы каментуе сябра Каардынацыйнай рады, блогер Аляксандр Кныровіч.

Лічба будзе не меней за 10 тысяч. У гэтым я ўпэўнены. А вось паміж 10 і 100 тысячамі – гэта вельмі залежыць ад таго, як правядуць перадвыбарчую кампанію тыя суб’екты, якія пойдуць на гэтыя выбары, на колькі будзе вялікая зацікаўленасць, як будуць працаваць незалежныя СМІ і які будзе давер да сістэмы, прапанаванай “Новай Беларуссю”. У нас няма ніякага іншага прадстаўнічага органа. І гэта будзе адзіны такі орган.

Над выбарамі ў Каардынацыйную раду ў дэмакратычным асяродку доўга дыскутавалі, паколькі не маглі прыйсці да кансэнсусу адносна самога працэсу, які б выклікаў давер. Папярэдне выбары пройдуць он-лайн, пры дапамозе платформы «Новая Беларусь».

Беларускае Радыё Рацыя