Больш тысячы чалавек у інфармацыйным тэлеграм-канале, амаль 600 чалавек у тэлеграм-чаце – так зараз выглядае супольнасць антываенных расейскіх актывістаў у грузінскім Батумі.
Пра тое, што такое супольнасць «Расейцы Батумі», распавядае каардынатарка гэтай супольнасці Анастасія Букоўскі:
– Расейцы Батумі сабраліся выпадкова. Чат – гэта адгалінаванне тэлеграм-канала. У канале ў нас 1300 чалавек. 550 – 600 – гэта толькі ў чаце. Проста калі людзі прыехалі з Расеі пасля пачатку вайны, вельмі хацелі штосьці рабіць, каб не супрацьстаяць, не разумелі – што. Ну і пачалі аб’ядноўвацца і думаць, чым могуць дапамагчы Украіне, чым можна дапамагаць расейцам, якія з’язджаюць з Расеі.
Анастасія пералічвае ўсе віды актыўнасці, якімі займаецца іх супольнасць:
– У нас з’явіўся ангельскі размоўны клуб, размоўны клуб грузінскі, курсы ўкраінскай мовы, кінаклуб, палітычны кінаклуб. У нейкі час мы пачалі супрацоўнічаць з вялікай антываеннай арганізацыяй Free Russia Foundation, яны працуюць у некаторых краінах. І мы з імі пачалі рабіць супольныя актыўнасці, напрыклад, праводзіць лекцыі.
Актывістка кажа, што супольнасць таксама дапамагае Штабу дапамогі Украіне і ўкраінцам, што працуе ў цэнтры Батумі, а таксама дапамагаюць данатамі Збройным Сілам Украіны.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя